Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку

22.02.2024

     З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы, 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садку прайшоў Дзень роднай мовы. У сярэдняй і старшай групах прайшлі інфармацыйныя хвілінкі "Мова родная - мова модная". Выхаванцы ўсіх груп разам з бацькамі прынялі ўдзел у акцыі "Пераходзь на беларускую". Бацькі выхаванцаў падзяліліся сваімі любімымі словамі па-беларуску, а таксама выказалі прызнанне ў любві да роднай мовы.

     На працягу дня выхаванцы гулялі ў беларускія рухомыя гульні, дыдактычныя гульні, слухалі народную музыку, беларускія песні.