21 лютага - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
Вучым родную мову дома (чэлендж)
Напярэдадні Дня роднай мовы бацькі і выхаванцы першай малодшай групы вывучалі беларускія словы дома.
Назаві па-беларуску
Бацькі сярэдняй групы ўдзельнічалі ў бліц-апросе "Назаві па-беларуску": выбіралі слова на беларускай мове і называлі яго рускі пераклад. Выхаванцы падарожнічалі па карце беларусі "Мой край завецца Беларуссю".
Маё любімае слова па-беларуску
Бацькоў старшай групы сустракалі квэстам "Маё любімай слова па-беларуску". Выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі у віктарыне "Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына..."