21 лютага - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Вучым родную мову дома (чэлендж)

     Напярэдадні Дня роднай мовы бацькі і выхаванцы першай малодшай групы вывучалі беларускія словы дома.

свернуть

Акцыя "Разгадаем крыжаванку разам: "Карагод роднай мовы"

    Бацькі выхаванцаў другой малодшай групы маглі праверыць сваё веданне беларускай мовы у час ранішняга прыему дзетак. Ім было прапанавана разгадаць крыжаванкі "Карагод роднай мовы". Трэба адзначыь, што заданні былі зусім няпростыя, многія словы заставілі бацькоў добра падумаць і, нават, звярнуцца да інтэрнета.

свернуть

Назаві па-беларуску

     Бацькі сярэдняй групы ўдзельнічалі ў бліц-апросе "Назаві па-беларуску": выбіралі слова на беларускай мове і называлі яго рускі пераклад. Выхаванцы падарожнічалі па карце беларусі "Мой край завецца Беларуссю".

 

свернуть

Маё любімае слова па-беларуску

     Бацькоў старшай групы сустракалі квэстам "Маё любімай слова па-беларуску". Выхаванцы з задавальненнем  паўдзельнічалі у віктарыне "Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына..."

 

свернуть

Вечар з гаспадыняй-казачніцай

21.02.2022

     Кіраўнік фізічнага выхавання Кісель А.У. з выхаванцамі сярэдняй групы правяла забаву "Вечар з гаспадыняй-казачніцай. Дзецям было прапанавана пагуляць у беларускія народныя гульні. Але гульні аказаліся не зусім звычайныя: трэба было паслухаць урывак з беларускай народнай казкі, каб адгадаць назву гульні. Выхаванцы з вялікім задавальненнем і веданнем зместу беларускіх народных казак адгадалі ўсе загадкі і пагулялі ў гульні "Міхасік", "Куры і певень", "Дзед Мароз Чырвоны Нос", "Вожык-вожык", "Каза рагатая".

 

 

 

свернуть

Разам гуляем - мову вывучаем!